Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Главная Суайчыннікі

Літва і Беларусь – суседнія дзяржавы, якія маюць старажытныя культурныя сувязі і традыцыі добрасуседства. Вільня (сучасны Вільнюс) — унікальнае месца перакрыжавання розных народаў і культур, дзе беларусы нароўні з іншымі з'яўляюцца стваральнікамі шматнацыянальнага культурнага асяроддзя. Вільня гістарычна заўсёды была і застаецца важным цэнтрам дзейнасці культурных прафесійных і аматарскіх беларускіх асяродкаў.

У Літве, па афіцыйных данных, пражывае больш за 42,9 тысяч беларусаў. Па неафіцыйных — каля 65 тысяч. Беларусы Літвы падзяляюцца на дзве групы: да першай адносяцца так званыя аўтахтоны (ці мясцовыя жыхары), іх бацькі і дзяды жылі ў Літве да Першай і Другой сусветных войнаў, да другой — тыя, хто ўжо пасля вайны прыехаў працаваць у краіну ці застаўся пасля дэмабілізацыі з арміі, або пасля размеркавання ВНУ. Беларусы ў Літве пражываюць кампактна: найбольш нашых суайчыннікаў у Вісагінасе, Мажэйкяі, Йонаве, Кедайняі, Панявежысе, Шаўляі, Клайпедзе, у Шальчынінкайскім, Швянчонскім і Варэнскім раёнах, а самая вялікая колькасць беларусаў, безумоўна, жыве ў Вільнюсе.

У згуртаванасці беларусаў Літвы значная заслуга належыць аднаму з ініцыятараў аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Лявону МУРАШКУ (памер 9 сакавіка 2009 г.). За першыя гада незалежнасці Літвы было зарэгістравана больш 20 грамадскіх арганізацый беларусаў. З-за таго, што многія аб’яднанні знаходзяцца далёка адно ад другога і ад Вільнюса, узнікла неабходнасць у стварэнні Згуртавання беларускіх арганізацый з адзіным цэнтрам. У 1996 годзе на ўстаноўчым сходзе прадстаўнікоў беларускіх арганізацый было абрана кіраўніцтва Згуртавання. У Згуртаванне ўвайшлі спачатку 10 арганізацый, потым 17. У 1997 Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы (ЗБГАЛ) было зарэгістравана у міністэрстве юстыцыі Літоускай Рэспублікі. На сенняшні дзень колькасць беларускіх суполак у складзе Згуртавання складае 17. На сходзе Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы (ЗБГАЛ), які прайшоў на прыканцы 2013 года, старшыней Аб’яднання абрана Ларыса Слесарэва.

Беларусы Літвы карыстаюцца аўтарытэтам у грамадстве краіны. У Згуртавання склаліся добрыя адносіны з рэспубліканскімі уладамі, Соймам, грамадскімі арганізацыямі іншых нацыянальнасцей. Галасы прадстаўнікоў беларускай дыяспары ўлічваюцца пры абмеркаванні правоў нацыянальных меншасцей у Літоўскай Рэспубліцы, Закона аб грамадстве Літвы, адкрыцця цэнтра нацыянальнай мовы і іншых.

Беларускія суполкі гатовы да супрацоўніцтва і ў рэгіянальным плане. Паступова наладжваюцца сувязі паміж арганізацыямі беларусаў Літвы і органамі мясцовага кіравання Беларусі. Беларускі культурны цэнтр “Крок” з Вісагінаса, напрыклад, актыўна супрацоўнічае з Верхнядзвінскім райвыканкамам і Полацкім гарвыканкамам. З Воранаўскім райвыканкамам супрацоўнічае Беларускі культурны цэнтр города Шальчынінкая, а са Смаргонскім — Таварыства беларускай школы. З Магілёўскім гарвыканкамам завязаліся сувязі ў клайпедскай арганізацыі “Крыніца”. З райвыканкамамі Мінскай вобласці супрацоўнічаюць беларускія суполкі з Вісагінаса, Панявежыса, Каўнаса, Друскінінкая, Швянчоніса, вільнюскі клуб “Сябрына” і грамадская арганізацыя “Надзея” Варэнскага раёна. У Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый наладжваюцца партнёрскія сувязі з Астравецкім райвыканкамам. Вынікам такіх адносін з’яўляюцца пашырэнне культурных стасункаў, рэалізацыя эканамічных праектаў.

У Літве кожны год праходзіць Свята беларускай песні. Першы фестываль адбыўся ў 1996 годзе ў Шальчынінкаі, у ім удзельнічалі толькі мастацкія калектывы Літвы. У другім — кола ўдзельнікаў пашырылася, былі запрошаны мастацкія калектывы з Эстоніі і Беларусі. Трэці праходзіў у Вільнюсе і стаў адметным тым, што літоўскі друк адзначыў: беларусы сур’ёзна заявілі аб сваёй прысутнасці ў Літве. Свята заўсёды ладзіцца ў розных гарадах: у Шаўляі, Вісагінасе, Вільнюсе, Друскінінкаі, Швянчонісе, Клайпедзе, Панявежысе. На фестываль заўсёды збіраецца шмат людзей, мастацкія калектывы з Літвы і Беларусі. Гучаць песні на беларускай мове, і здаецца, што ўся Літва спявае па-беларуску. У 2014 годзе  свята пройдзе ў Шауляе. Вядзецца падрыхтоўка да Дзен культуры Беларусі ў Клайпедзе з 1 па 25 мая.