Language

Главная Пресс-служба Новости

Аб адкрыцці ў Вільнюсе выставы “Марк Шагал. Пачатак”

8 лістапада 2017 г. у выставачнай зале Літоўскага музея тэатра, музыкі і кіно адбылося адкрыццё выставы “Марк Шагал. Пачатак”.
На выставе прадстаўлены разнастайныя эскізы да мультфільма «Марк Шагал. Пачатак», створанага студыяй анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (рэжысёр Алена Пяткевіч). У рамках мерапрыемства адбыўся паказ беларускага мультфільма  з субцітрамі на літоўскай мове.
У адкрыцці выставы ўзялі ўдзел кіраўнікі Літоўскага музея тэатра, музыкі і кіно і Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», дыпламаты Пасольства Беларусі ў Літве, прадстаўнікі беларускай і габрэйскай дыяспар, а таксама літоўскай грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі.
Выдатнаму мастаку авангардысту – выхадцу з беларускага горада Віцебск Марку Шагалу ў 2017 годзе споўнілася 130 год з дня нараджэння.