:

Аб візіце намесніка Міністра інфармацыі ў Літоўскую Рэспубліку

25.02.2017 г.

23-24 лютага 2017 г. у Літоўскай Рэспубліцы з рабочым візітам знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Карлюкевічам. У склад дэлегацыі ўваходзілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, член-карэспандэнт НАН Беларусі, намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец, кіраўнікі беларускіх выдавецтваў.


Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у адкрыцці Вільнюскага кніжнага кірмашу. У рамках кірмашу адбылася прэзентацыя стэндаў Міністэрства інфармацыі Беларусі і музея “Замкавы комплекс “Мір”. На нацыянальным стэндзе былі прадстаўлены лепшыя ўзоры кніжнай прадукцыі 2016 года, а таксама экспазіцыя кніг, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


Дэлегацыя Беларусі наведала гімназію імя Ф.Скарыны г. Вільнюса, дзе прайшло прэзентацыйнае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю года Францыска Скарыны ў Літве. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Дэпартамента нацыянальных меншасцей пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі, мясцовага самакіравання, беларускай дыяспары, а таксама літоўскія пісьменнікі, вучні старэйшых класаў і педагагічны калектыў гімназіі. А.Карлюкевіч передаў шэсць камплектаў кніг беларускіх аўтараў для Аб'яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы.


Падчас праграмы візіту адбыліся сустрэчы А.Карлюкевіча з намеснікам Міністра культуры Літоўскай Рэспублікі Аўдронісам Імбрасасам, старшынёй Літоўскага саюзу пісьменнікаў Антанасам Янінасам і дырэктарам Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы Сігітасам Нарбутасам. Прадстаўнікі літоўскага боку былі запрошаны на свята беларускай пісьменнасці, якое пройдзе ў Беларусі ў верасні бягучага года.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти