:

Аб міжнародным кінафестывалі «Лістапад»

25.09.2017 г.

 

3-10 лістапада 2017 г. у Мінску пройдзе XXIV міжнародны кінафестываль «Лістапад». Асноўныя конкурсы ігравога і дакументальнага кіно сфакусіраваныя на новых фільмах, створаных у краінах былога сацыялістычнага лагера: краінах СНД, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Балтыі.

На працягу фестывальнага тыдня на 6 пляцоўках адбудзецца больш за 200 сеансаў.  Майстар-класы, рэтраспектывы, выставы дапоўняюць фестывальную праграму. ММКФ «Лістапад» штогод наведваюць да 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.

XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе пад слоганам «Ісціна, любоў і прыгажосць».

http://listapad.com/news/2017/09/truth-love-beauty/

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти