:

Аб прывітальным слове саветніка-пасланніка Пасольства Л.Татарыновіч удзельнікам і гасцям XXI Фестываля беларускай песні

09.10.2017 г.

7 кастрычніка 2017 г. у г.Швянчонісе (Літоўская Рэспубліка) адбыўся XXI Фестываль беларускай песні.
На святочным канцэрце выступілі аматарскія калектывы беларускай дыяспары з Вільнюса, Клайпеды, Вісагінаса, Шальчынінкая, а таксама Латвіі. У якасці ганаровага госця ў мерапрыемстве ўзяў удзел ансамбль народнай песні “Жытніца” Дзяржаўнай установы культуры “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальнымі словамі звярнуліся саветнік-пасланнік Пасольства Беларусі ў Літве Людміла Татарыновіч, прадстаўнікі Дэпартамента нацыянальных меншасцей Літоўскай Рэспублікі і Швянчонскага самакіравання.
Л.Татарыновіч адзначыла, што Фестываль з'яўляецца адной з самых адметных падзей у грамадска-культурным жыцці беларусаў Літвы, які аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць нашу краіну, ганарыцца яе шматвекавой гісторыяй. Саветнік-пасланнік таксама пажадала, каб спадарожнікамі ўсіх удзельнікаў Фестывалю былі творчая праца, добры настрой, мір и згода.   
Арганізатарам Фестываля беларускай песні выступіла Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти