:

Аб удзеле саветніка-пасланніка Пасольства ў адкрыцці выставы “Біблія руска Францыска Скарыны-500”

08.09.2017 г.


7 верасня 2017 г. у Доме нацыянальных меншасцей Літвы адбылося адкрыццё выставы “Біблія руска Францыска Скарыны-500”. Арганізатарамі выставы выступілі Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх і грамадская арганізацыя беларускай дыяспары – Вільнюскі клуб “Сябрына”.
На выставе прадстаўлены вытрымкі з кніжнага выдання “Біблія руска Франціска Скарыны-500”, выдадзенай у гэтым годзе Бібліятэкай імя Урублеўскіх у супрацоўніцтве з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і навукоўцамі з Чэхіі. Кніга выйшла на літоўскай мове і прысвечана 500-гадоваму юбілею выдання Ф.Скарынай сусветна вядомага помніка кніжнай культуры.
У прэзентацыі выставы прыняў удзел адзін з аўтараў кнігі, дырэктар Бібліятэкі імя Урублеўскіх Сігітас Нарбутас, кіраўніцтва Дэпартамента нацыянальных меншасцей Літвы, Дома нацыянальных меншасцей, прадстаўнікі беларускай дыяспары і літоўскай грамадскасці. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася саветнік-пасланнік Пасольства Беларусі ў Літве Людміла Татарыновіч. 
Прэзентацыя кнігі “Біблія руска Францыска Скарыны-500” адбылася 28 сакавіка 2017 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти