:

Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння С.Манюшкі

13.06.2019 г.

13 чэрвеня 2019 года дыпламаты Пасольства, а таксама прадстаўнікі беларускай музычнай сферы ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння С.Манюшкі.

Мерапрыемства было арганізавана пад эгідай ЮНЭСКА з удзелам трох краінаў, якія лічацца галоўнымі спадкаемцамі спадчыны геніяльнага кампазытара. І гэта вельмі сімвалічна, бо Манюшка нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, яго творчасць і “зорныя часы” звязаныя з Літвой, а пахаваны ён у Польшчы.

Дарэчы, 2019 год абвешчаны ЮНЭСКА годам Станіслава Манюшкі. А Беларусь пачала рыхтавацца да падзеі яшчэ ў 2017 годзе. У бягучым жа годзе ў Беларусі праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці і спадчыне выбітнага сына беларускай зямлі.

Віншуем Вас, беларусы! Беражыце і любіце сваю Радзіму, шануйце традыцыі продкаў! Бо, як казаў Манюшка, “нацыянальны мясцовы каларыт з’яўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў і ніколі не перастае падабацца жыхарам той зямлі, на якой яны нарадзіліся і выраслі”.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти