:

Аб удзеле Саветніка Пасольства ў адкрыцці Міжнароднай вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “З XVI стагоддзя ў XXI”

27.10.2017 г.

27 кастрычніка 2017 г. у гімназіі імя Ф.Скарыны г.Вільнюса адбылася Міжнародная вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “З XVI стагоддзя ў XXI”, прысвечаная 500-годдзю беларускаму кнігадрукаванню.
У канферэнцыі ўзялі ўдзел вучні агульнаадукацыйных устаноў г.Вільнюса (гімназіі імя Ф.Скарыны, гімназіі-прагімназіі імя Соф’і Кавалеўскай, Вільнюскай школы імя Аляксандра Пушкіна і інш.) і Гродненскай вобласці (гарадоў Гродна, Ашмяны, Ліда).
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся саветнік Пасольства Беларусі ў Літве Вольга Дашыневіч, дырэктар бібліятэкі Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы Сігітас Нарбутас, прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Алена Доўгун, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзімір Куліковіч.
У рамках канферэнцыі дырэктар бібліятэкі С.Нарбутас прэзентаваў прысутным выставачны праект “Біблія руска Францыска Скарыны-500”. На выставе прадстаўлены вытрымкі з аднайменнай кнігі, выдадзенай у 2017 годзе Бібліятэкай імя Урублеўскіх у супрацоўніцтве з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і навукоўцамі з Чэхіі.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти