:

Аб адкрыцці саветнікам-пасланнікам Пасольства ў г.Вільнюсе канцэрта арганнай музыкі, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

11.09.2017 г.

9 верасня 2017 г. у Касцёле Святых Іаанаў Вільнюскага ўніверсітэта адбыўся канцэрт арганнай музыкі. Канцэрт, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, прагучаў у выкананні салісткі канцэртнай арганнай залі Сафійскага сабора г.Полацка Ксеніі Пагарэлай.

У праграме мерапрыемства былі прадстаўлены музычныя творы еўрапейскіх і беларускіх кампазітараў XVI-XXI стагоддзяў, у тым ліку Пятра Жэляхоўскага, Іаагана Себасцьяна Баха, Георга Бёмы, Тэадора Дзюбуа, Луі В’ерны, Леона Баэльмана, Ганны Кароткінай, а таксама п’есы з «Полацкага сшытка» ананімных аўтараў.

Сімвалічна, што канцэрт выконваўся на аргане, які ў пачатку XIX стагоддзя быў прывезены з Полацку – горада, дзе нарадзіўся беларускі першадрукар.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася саветнік–пасланнік Пасольства Беларусі ў Літве Людміла Татарыновіч.

Канцэрт быў арганізаваны Пасольствам Беларусі ў Літве ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам кампазітараў і Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам.

 



   

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти