:

Аб адкрыцці ў г.Вільнюсе мемарыяльнай дошкі Я.Коласу

09.11.2017 г.

9 лістапада 2017 г. у г.Вільнюсе адбылася цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.
Дошка ўсталявана на будынку Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедымінаса. Менавіта ў гэтым месцы ў 1907 годзе знаходзілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша ніва”, дзе ў якасці загадчыка літаратурным аддзелам працаваў Я.Колас.

Даведка: Пачынаючы з 1906 года, жыццё і творчасць Я.Коласа былі цесна звязаны з сёняшняй сталіцай Літвы. У г.Вільнюсе ён надрукаваў свой першы верш “Наш родны край” і выпусціў першы зборнік вершаў “Песні-жальбы”. Дзве часткі знакамітай паэмы Я.Коласа “Новая зямля” – “Дзядзька ў Вільні” і “На Замкавай гары” – цалкам прысвечаны Вільні.
Маюцца дакументы, якія сведчаць пра творчыя кантакты Я.Коласа з такімі пісьменнікамі Літвы, як А.Жукаўскас, В.Пранцкус-Жылёніс, Ф.Вайшнорыс, Л.Гіра, В.Мікалайціс-Пуцінас, А.Венцлава і іншыя.
У прыгарадзе Вільні, Павільнюсе, жыла яго будучая жонка М.Д. Каменская.

З прывітальнымі словамі падчас мерапрыемства выступілі Пасол Беларусі ў Літве А.Кароль, старшыня Камітэта муніцыпальнага развіцця Вільнюскага гарадскога самакіравання Р.Бальчунене, прарэктар па акадэмічнай інтэграцыі і развіццю Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедымінаса А.Лаўрынавічус, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа г.Мінска З.Камароўская, настаўніца гімназіі імя Ф. Скарыны г.Вільнюса А.Базюк.
На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Дэпартамента нацыянальных меншасцей пры Міністэрстве культуры, акрэдытаваныя ў Літве паслы Малдовы, Польшчы, Расіі, Фінляндыі, Чэхіі, іншыя прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, беларускай грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі.   
Мерапрыемства прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта.
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти