:

Аб удзеле дыпламата Пасольства ў адкрыцці выставы Р.Барысаваса ў Палацы Пуслоўскіх

13.06.2019 г.

Сваё трыўмфальнае шэсце па Беларусі працягвае выстава вядомага літоўскага мастака Раманаса Барысаваса «Паэзія руін». 12 чэрвеня 2019 года адбылася ўрачыстая цырымонія яе адкрыцця ў Палацы Пуслоўскіх (г.Косава, Беларусь) і ў інтэр'ерах Музея Касцюшкі. У адкрыцці выставы ўзяла ўдзел саветнік Пасольства Беларусі ў Літве Ірына Зубко.

Як адзначыў сам мастак «ўпершыню ён бачыць свае карціны не як асобную экспазіцыю, а сярод утульнага інтэр'ера ў пакоях Касцюшкі. І гэта вельмі гарманічна і прыгожа». Сапраўдным упрыгожваннем цырымоніі стаў выступ дзяцей з мясцовай школы і суправаджэнне цудоўным музычным квінтэтам.

Раней выстава ўжо пабывала ў Мірскім, Горадзенскім і Лідскім замках, а таксама ў Маёнтку Агінскага ў Залессі і ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти