:

Аб выставачным праекце “РАЗАМ”

31.08.2016 г.

Сумесны выставачны праект беларускіх і літоўскіх мастакоў “РАЗАМ” адкрыўся 30 жніўня 2016 года ў Галерэі літоўскага саюза мастакоў “АРКА” (Вiльнюс).

Беларускую частку праекта прадстаўляюць работы вядомых творцаў: жывапіс Анатоля Кузняцова, Ірыны Кузняцовай, Тамары Шэлест, Дзяніса Барсукова; графіка Веры Ягоўдзік; фатаграфіі Уладзіміра Парфянка і Аляксея Кузняцова.
 
Арганізатарамі экспазіцыі выступаюць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Галерэя літоўскага саюза мастакоў “АРКА” (Вільнюс) і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы. 
 
Адкрыццём выставы распачалiся Дні культуры Рэспублікі Беларусь, якiя пройдуць у Літоўскай Рэспубліцы ў верасні-лістападзе 2016 года. 
 
 
 
 
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти