Language

Главная Пресс-служба Новости

Аб удзеле Пасольства ў святкаваннях Купалля ў Літве

30 чэрвеня 2018 г. Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы сумесна з Пасольствам Беларусі ў Літве адзначылі адно з найстаражытных народных святаў – Купалле.

Для ўдзельнікаў купальскага свята была падрыхтавана насычаная культурна-забаўляльная праграма з традыцыйнымі купальскімі песнямі, карагодамі і беларускімі гульнямі.

У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве выступалі ансамблі народных песен «Сузор'е» (г.Вісагінас) і «Раніца» (г.Салечнікі).

Цэнтральным месцам абрадавага гуляння сталі вогнішча як увасабленне сонца і ўраджаю, а таксама святочны феерверк.