:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з вучнямі віленскай беларусай школы

29.12.2017 г.

28 снежня 2017 г. напярэдадні святкавання Новага года Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з вучнямі і выкладчыкамі Віленскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны.

Падчас мерапрыемства Міністр уручыў Грамату Міністэрства замежных спраў дырэктару віленскай беларускай гімназіі Дзіяне Стахновіч. Кіраўнік школы атрымала гэтую высокую ўзнагароду за значны ўнёсак у прапаганду і развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны.

У рамках сустрэчы У.Макей расказаў вучням аб Беларусі, яе знешняй палітыцы, падтрымцы беларускай дыяспары, а таксама адказаў на шэраг пытанняў. 

На памяць аб сустрэчы Міністр замежных спраў Беларусі ўручыў віленскай гімназіі пано «Слуцкія паясы». 

Для школьнікаў таксама была арганізавана экскурсія па музеі гісторыі МЗС.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти