:

Аб наведванні вучнямі Віленскай гімназіі Музея-сядзібы М.К. Агінскага (г/п Залесьсе, Смаргонскага р.)

05.05.2019 г.

4 мая 2019 г. адбылася турыстычна-пазнавальная паездка вучняў і настаўнікаў Віленскай гімназіі імя Ф.Скарыны ў Музей-сядзібу Міхаіла Клеафаса Агінскага.

Сядзіба М.К. Агінскага пасля рэстаўрацыі зноў адчыніла свае дзверы ў верасні 2015 года, калі святкавалася 250-годдзе з дня нараджэння славутага кампазітара і грамадскага дзеяча. Аб гісторыі не толькі Музея, але ж і Смаргонскага края, аб падзеях, якія праходзілі ў ім, аб уладальніках і жыхарах сядзібы, аб рэстаўрацыі і “другім жыцці” установы з прафесійным майстэрствам паведамілі вучням супрацоўнікі музея.

Падчас паездкі вучні беларускай гімназіі ў Вільні пазнаёміліся таксама з асноўнымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі Смаргонскага рэгіёна, а таксама зазірнулі ў Крэва – пабачыць руіны аднаго з самых знакамітых замкаў ВКЛ.

Арганізатарамі паездкі выступілі Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Літве і Музея А.Пушкіна ў Вільні.
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти