:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Літве ў этнакультурным свяце “Шолах дзукійскага леса”

02.10.2017 г.

30 верасня 2017 г. у Варэнскім раёне Літвы адбылося этнакультурнае свята “Шолах дзукійскага леса”.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, дыпламаты і супрацоўнікі Пасольства, Ганаровы консул Беларусі ў г.Клайпедзе Мікалай Логвін, прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый беларусаў Літвы з Вільнюса, Варэны, Клайпеды, Вісагінаса і Шальчынінкая і Дэпартамента нацыянальных меншасцей Літоўскай Рэспублікі. Акрамя збірання грыбоў для ўдзельнікаў свята была падрыхтавана насычаная культурна-забаўляльная праграма з беларускімі народнымі песнямі і гульнямі. Завяршылася сустрэча сумесным сяброўскім абедам з грыбным супам.  
Арганізатарамі мерапрыемства выступіла беларуская суполка “Надзея” пры падтрымцы Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы і Пасольства Беларусі ў Літве.  
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти