:

Аб удзеле дыпламата Пасольства ў канферэнцыі „Нацыянальная школа: гісторыя і сучаснасць”, прысвечанай 100-годдзю Віленскай беларускай гімназіі

07.12.2018 г.

7 снежня ў Віленскай гімназіі імя Ф.Скарыны адбылася Міжнародная вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя „Нацыянальная школа: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная 100-годдзю адраджэння Літоўскай дзяржавы і 100-годдзю Віленскай беларускай гімназіі.

У рамках канференцыі свае даклады, прысвечаныя нашым суайчыннікам — стваральнкам Віленскай гімназіі — братам Луцкевічам, сусветна вядомым выкладчыкам — Барысу Кіту і іншым знакамітым  беларусам прадставілі вучні Віленскай гімназіі, Ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы (Польшча), Гродзенскай гарадской гімназіі, школ г.Ліды, Ашмян і Навагрудка.

Аб нацыянальных асаблівасцях школ Літвы паведалі вучні гімназіі імя Мікаласа Біржышкі г. Вільнюса, гімназіі Яна Паўла ІІ г. Вільнюса, прыватнай гімназіі  „Саўлес” г. Вільнюса. Журы конкурса — намеснік дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі — Алена Доўгань, прафессар дацэнт БДТУ У.Куліковіч, Гендрык Пяткевіч, доктар гуманітарных навук, дацэнт ВДУ, Алесь Адамковіч, доктар гуманітарных навук. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Вільнюскага самакіравання, Дэпартамента нацменьшасцяў, прадстаўнікі Мінадукацыі Літвы, гісторыкі і іншыя.

Пасольства Беларусі ў Літве на канферэнцыі прадстаўляла саветнік Пасольства Ірына Зубко.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти