:

Аб удзеле Пасольства ў святкаваннях Купалля

04.07.2017 г.

1 ліпеня 2017 г. Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы сумесна з Пасольствам Беларусі ў Літве адзначылі адно з найстаражытных народных святаў – Купалле.

Для ўдзельнікаў купальскага свята была падрыхтавана насычаная культурна-забаўляльная праграма з традыцыйнымі купальскімі песнямі, карагодамі і беларускімі гульнямі.
У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве выступіў народны ансамбль народной песні «Жытніца» (Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці).

Цэнтральным месцам абрадавага гуляння сталі вогнішча як увасабленне сонца і ўраджаю, а таксама святочны феерверк.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти