:

Аб спачуваннях Пасольства

16.09.2019 г.

Пасольства Беларусі ў Літве выказвае свае глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю нашага зямляка, славутага прадстаўніка беларускай дыяспары, Пракаповіча Георгія Антонавіча.
Жыццёвы шлях Георгія Антонавіча, афіцэра па прызванні, аптыміста па духу, неабыякавага і сумленнага чалавека — прыклад для пераймання.
Георгі Антонавіч заўсёды быў і застанецца ў нашай памяці сапраўдным патрыётам Беларусі, чалавекам гонару, сумлення і абавязку. Яго працоўная дзейнасць і дзейнасць у якасці нязменнага кіраўніка грамадскай беларускай арганізацыі г.Шаўляя, высакароднае жаданне дапамагаць людзям прынеслі яму заслужаную любоў і павагу беларускіх і літоўскіх калег і сяброў.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти