:

Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў выставе “Родны кут Песняра”, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

11.10.2017 г.

11 кастрычніка 2017 г. у Літаратурным музеі А.С. Пушкіна (г. Вільнюс) адбылося адкрыццё выставы “Родны кут Песняра”, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 
У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі родных мясцін Я.Коласа ў Стоўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, якія з вялікай любоўю і пашанай услаўлены ў творчасці паэта. Важнай часткай выставы з’яўляюцца фатаздымкі памятных месцаў г.Мінска, звязаных з іменем славутага беларуса. Працы для выставы падрыхтавалі беларускія фотамастакі – Яўген Казюля, Уладзімір Сіза, Васілій Зянько.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дыпламаты Пасольства Беларусі ў Літве, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (г.Мінск) Зінаіда Камароўская, настаўнікі гімназіі імя Ф.Скарыны г.Вільнюса, прадстаўнікі беларускай дыяспары, літоўскай грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі.
Арганізатарам экспазіцыі выступіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Літве.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти