Language

Главная Пресс-служба Новости

Аб правядзенні святочнага канцэрта ў гонар С.Манюшкі

6 мая 2019 г. у Касцёле Святых Янаў г.Вільнюса адбыўся святочны канцэрт “Песні нашага касцёла”, прысвечаны  200-годдзю з дня нараджэння знакамітага кампазітара, ураджэнца Міншчыны, Станіслава Манюшкі.

Менавіта ў гэтым касцеле знаходзіцца арган, дастаўлены ў Вільнюс з Полацка на пачатку 19 века, на якім доўгі час працаваў арганістам С.Манюшка. На гэтым музычным інструменце былі створаны шматлікія яго творы. Праграма “Песні нашага касцёла” падрыхтавана сумеснымі намаганнямі ансамбля “Вытокі” на чале з Аляксеем Фраловым і Саюзам музычных дзеячоў Літвы. У гонар вялікага кампазітара прагучалі яго творы ў выкананні беларускіх і літоўскіх выканаўцаў і спявакоў.

Прадстаўнікамі СМІ зроблен запіс кацэрта, які прагучыць на літоўскім радыё 21 мая.
На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, вучні і настаўнікі Віленскай беларускай гімназіі, грамадскія дзеячы і іншыя.