:

Аб адкрыцці Пасольствам выставы, прысвечанай Статутам ВКЛ

12.04.2019 г.

12 красавіка 2019 года Пасольства Беларусі ў Літве ўрачыста адкрыла выставу, прысвечаную Статутам ВКЛ, у Віленскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны.

У сваёй прамове Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Літве Кацярына Ерміліна адзначыла, што ў наведвальнікаў выставы «ёсць выдатная магчамасць зазірнуць у мінулае, яшчэ раз дакрануцца да нашых вытокаў, да вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

«Вельмі важна адзначыць, што статуты Вялікага Княства – гэта не проста унікальныя міжнародныя дакументы. Гэта выбітныя помнікі сусветнай юрыдычнай думкі, надзвычай прагрэсіўныя і заклаўшыя аснову для падобных сводаў законаў па ўсёй Еўропе.

Для кожнага беларуса асабліва прыемна усведамляць, што гэтыя дакументы напісаны яго продкамі на старажытнай беларускай мове. А трэці Статут быў распрацаваны і прыняты дзякуючы намаганням аданаго з самых вядомых дзяржаўных дзеячаў беларускай зямлі – Льва Сапегі».

«Статуты, безумоўна, з’яўляюцца прыкладам неацэннага унёску беларускага народу ў сусветную культуру і ў закладанне асноў грамадска-палітычныга жыцця народаў Еўропы».

Кіраўніца міжнародных гуманітарных праектаў ГА «Інстытут ваеннай спадчыны» (Вільня) Марыя Навасельска, у сваю чаргу, распавяла, што «нагодай для стварэння экспазіцыі паслужылі юбілейныя даты: сёлета выданню Першага статута ВКЛ спаўняецца 490 гадоў, летась 430 гадоў споўнілася Трэцяму статуту».

Выстава будзе працаваць да канца красавіка.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти