:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Літве А.Караля ў адкрыцці XXII Фестывалю беларускай песні

08.10.2018 г.

6 кастрычніка 2018 г. у г.Вісагінасе (Літоўская Рэспубліка) адбыўся XXII Фестываль беларускай песні.

На святочным канцэрце выступілі аматарскія калектывы беларускай дыяспары з Вільнюса, Клайпеды, Вісагінаса, Шальчынінкая, а таксама Латвіі. У якасці ганаровага госця ў мерапрыемстве ўзялі удзел спявачка, вядучая Аляксандра Гайдук і Заслужаны народны ансамбль “Церніца”.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальнымі словамі звярнуўся Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, мэр г.Вісагінаса Даля Штраўпайте, прадстаўнік Дэпартамента нацыянальных меншасцяў Літоўскай Рэспублікі і іншыя. 
 
Арганізатарам Фестываля беларускай песні выступіла Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти