:

Аб Днях беларускай культуры ў Літве

29.08.2016 г.

Дні культуры Рэспублікі Беларусь пройдуць у Літоўскай Рэспубліцы ў верасні-лістападзе 2016 года. 

Культурная акцыя пачнецца сумесным выставачным праектам беларускіх і літоўскіх мастакоў “РАЗАМ”. Прэзентацыя выстаўкі адбудзецца 30 жніўня 2016 года ў 18 гадзін у Галерэі літоўскага саюза мастакоў “АРКА” (вул.Аўшрас Варту, 7, Вільнюс).

Беларускую частку праекта прадставяць работы вядомых творцаў: жывапіс Анатоля Кузняцова, Ірыны Кузняцовай, Тамары Шэлест, Дзяніса Барсукова; графіка Веры Ягоўдзік; фатаграфіі Уладзіміра Парфянка і Аляксея Кузняцова.

Арганізатарамі экспазіцыі выступаюць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Галерэя літоўскага саюза мастакоў “АРКА” (г.Вільнюс) і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы. 

Праграмай Дзён беларускай культуры прадугледжаны гастролі Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Спектаклі для дарослых і дзяцей будуць паказаны ў верасні і кастрычніку ў гарадах Вільнюс, Шаўляй, Шальчынінкай і Швянчоніс.    

23-24 верасня студэнцкі хор Беларускай акадэміі музыкі выступіць у г.Вільнюсе і г.Каўнасе на VI Міжнародным фестывалі харавой сакральнай музыкі імя Св.Якава.

Беларускі акадэмічны музычны тэатр прадставіць на сцэнічнай пляцоўцы Рускага драматычнага тэатра Літвы новую пастаноўку – балет “Клеапатра” (18 верасня), вядомую аперэту Іагана Штрауса “Лятучая мыш” (26 лістапада), аперэту венгерскага кампазітара Імрэ Кальмана “Сiльва” (27 лістапада) і дзве пастаноўкі для дзяцей – “Прыгоды Кая і Герды” (18 верасня) і “Бураціна.BY” (27 лістапада).

1 кастрычніка Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам Валянціна Дудкевіча выступіць на святочным мерапрыемстве ў г.Цяльшай, які ў гэтым годзе аб’яўлены Культурнай сталіцай Літвы. Запланаваны таксама канцэрт ансамбля ў г.Клайпедзе.     

Традыцыйнае Свята беларускай песні адбудзецца 8 кастрычніка ў г.Вільнюсе. У канцэрце прымуць удзел як аматарскія ансамблі беларускай дыяспары з розных рэгіёнаў Літвы, так і прафесійныя калектывы з Беларусі. 

Знакавай падзеяй стане Фестываль беларускага кіно, які пройдзе ў кастрычніку ў гарадах Вільнюс, Клайпеда, Вісагінас і Шальчынінкай.

Магілеўскі абласны драматычны тэатр (галоўны рэжысёр Варнас Саўлюс) 27 кастрычніка прадставіць  на пляцоўцы Рускага драматычнага тэатра Літвы спектакль “Фрэкен Жулі”. 

У рамках праграмы Дзён культуры пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя памятным датам класікаў беларускай літаратуры – Якубу Коласу і Максіму Багдановічу.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти