:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў адкрыцці ў Вільнюсе выставы «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам»

05.05.2017 г.

4 мая 2017 г. у Нацыянальным музеі «Палац вялікіх князёў літоўскіх» (г.Вільнюс) адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”. Праект прымеркаваны да 500-годдзя выдання Ф.Скарынам першай друкаванай кнігі, што паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе.
У цэнтры выставачнага праекта – вернутая ў Рэспубліку Беларусь “Малая падарожная кніжка” Ф.Скарыны (каля 1522 года, Вільня) з карпаратыўнай калекцыі ААТ “Белгазпрамбанк”. На выставе таксама прадстаўлена пражскае выданне Ф.Скарыны “Кніга Іова” (1517 год) з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асаблівае месца ў экспазіцыі займае падарожжа ў віртуальную друкаваную майстэрню і дакументальны фільм пра жыццё і творчасць беларускага першадрукара.
    У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел члены Сейма Літвы, кіраўнікі вядучых бібліятэчных устаноў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, літоўскай грамадскасці, беларускай дыяспары, а таксама сродкаў масавай інфармацыі.
Арганізатарамі праекта «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам» выступілі ААТ «Белгазпрамбанк», Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт-карпарэйшн”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Пасольства Беларусі ў Літве.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти