:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Літве А.Караля з Паслом Чэхіі ў Літве В.Корсельтам

18.11.2018 г.

16 лістапада адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Літве Аляксандра Караля з новапрызначаным Паслом Чэхіі ў Літве Вітам Корсельтам.

Бакі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама абмеркавалі магчымасці канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж Пасольствамі.

Пасол Беларусі таксама павіншаваў свайго калегу з уручэннем даверчых грамат Прэзіденту Літвы Д.Грыбаускайце.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти