
25 мая 2020 г. кіраўніцтвам Дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы атамнай энергетыкі Літоўскай Рэспублікі падпісана Пагадненне паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай інспекцыяй па бяспецы атамнай энергетыкі Літоўскай Рэспублікі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і абмене інфармацыяй аб ядзерных устаноўках і ядзернай дзейнасці.
Беларускім бокам дадзенае Пагадненне было падпісана 8 мая гэтага года.
Палажэнні названага дакумента дазволяць бакам арганізаваць больш цеснае і эфектыўнае ўзаемадзеянне ў сферы забеспячэння ядзернай бяспекі.