:

Аб правядзеннi мерапрыемстваў з нагоды 525-годдзя Францыска Скарыны

18.11.2015 г.

20 – 21 лістапада 2015 г. у гістарычным цэнтры г.Вільнюса пройдзе комплекс мерапрыемстваў з нагоды 525-годдзя Францыска Скарыны – беларускага і літоўскага першадрукара, заснавальніка першай друкарні ў Вялікім Княстве Літоўскім. 

Мерапрыемства распачнецца з ускладання кветак да мемарыяльнай дошкі Францыска Скарыны на Ратушнай плошчы – на тым месцы, дзе, як мяркуецца, і знаходзілася друкарня першадрукара. Працягам святочных мерапрыемстваў стане паніхіда ў царкве Св. Мікалая Цудатворца. 
 
Асноўнай падзеяй праграмы стане Міжнародная навуковая канферэнцыя «Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаная 525-годдзю Францыска Скарыны. 
 
Падчас яе адкрыцця будзе арганiзавана прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Камплекты з 11 тамоў атрымаюць Нацыянальная бібліятэка Літвы імя М.Мажвідаса, Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта, Бібліятэка Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, а таксама Беларуская гiмназiя iмя Францыска Скарыны г.Вiльнюса. 
 
У межах навуковай часткі канферэнцыі адбудзецца шэраг выступленняў вядомых спецыялістаў, якія вывучаюць спадчыну першадрукара і яго паслядоўнікаў. 
 
Францыск Скарына, які нарадзіўся ў Полацку, вучыўся ў Кракаве і Падуі, друкаваў свае кнігі ў Празе і Вільні, злучыў гэтая гарады непарыўнай сувяззю. Менавіта ён надрукаваў першую беларускую кнігу і першую кнігу на тэрыторыі сучаснай Літвы.  
 
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Беларускі клуб «Сябрына», Інстытут літоўскай мовы, Асацыяцыя беларусістаў Літвы разам з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. 
 
 
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти