:

Аб удзеле Пасольства ў літаратурным мерапрыемстве, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы

16.05.2017 г.

15 мая 2017 г. у гімназіі імя Ф.Скарыны г.Вільнюса (Літва) адбыліся мультымедыйная прэзентацыя выстаўкі “Будзь ЯК” і грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка і драматурга Янкі Купалы. Мерапрыемства падрыхтавана Пасольствам Беларусі ў Літве сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы (г.Мінск).     
Падчас прэзентацыі выстаўкі супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея нагадала прысутным адметныя сведкі біяграфіі і творчасці класіка беларускай літаратуры, у тым ліку з яго віленскага перыяду, пазнаёміла з дзейнасцю і экспазіцыяй музейнай установы, а таксама літаратурных акцыях, якія праводзяцца ў Беларусі ў мэтах захавання памяці аб сусветна вядомым земляке.
У рамках акцыі “Чытаем Купалу разам” у выкананні вучняў гімназіі прагучала песня “Спадчына” на словы Песняра і вершы паэта на беларускай мове.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти