:

Аб удзеле Пасла Беларусі ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў.

02.09.2019 г.

2 верасня 2019 г. у Віленскай гімназіі ім.Францыска Скарыны адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.

Пасол Беларусі Валеры Бараноўскі ў сваёй прывітальнай прамове адзначыў, што «1 верасня – гэта асаблівае, ні з чым не параўнальнае свята», а таксама пажадаў школьнікам «удасканальвацца і рухацца насустрач сваім марам: і вялікім і малым жыццёвым, а таксама прафесійным мэтам».

Пасол Беларусі ў якасці падарункаў уручыў першакласнікам заплечнікі, якія былі набытыя кампаніяй «MAPID LT», а таксама сертыфікат на экскурсію па Віленскаму аэрапорту. Ад літоўскага боку вучні атрымалі сертыфікат на наведванне музейнай экскурсіі.

Падчас мерапрыемства таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання ганаровым медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі» педагога, якая стаяла ля вытокаў адраджэння Віленскай гімназіі (1994) – Слесаравай Ларысы.

З літоўскага боку на лінейцы прысутнічала дырэктар Дэпартамента адукацыі, культуры і спорту Вільнюскага самакіравання Аліна Кавалеўская.


 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти