:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Караля ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, у Віленскай гімназіі ім.Францыска Скарыны

01.09.2018 г.

1 верасня 2018 г. у Віленскай гімназіі ім.Францыска Скарыны адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.

У святочным мерапрыемстве ўзяў удзел Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль. У якасці ганаровых гасцей у мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі дыпламаты Пасольства і прадстаўнікі ААТ «Мапід». З літоўскага боку на лінейцы прысутнічала прадстаўніца Дэпартамента адукацыі, культуры і спорту Вільнюскага самакіравання Аліна Кавалеўская.

Аляксандр Кароль у сваёй прывітальнай прамове звярнуў увагу на тое, што  «сэнс атрымання адукацыі ня ў тым, каб кожны дзень проста прыходзіць ў  школьны будынак, а ў тым, каб вяртацца з яго з новымі ведамі, адкрыццямі і ўражаннямі <…> На Вашым шляху будзе шмат настаўнікаў, але толькі ад Вас залежыць, што Вы ў рэшце рэшт здолееце ўзяць за гэтыя гады навучання і як зможаце іх выкарыстаць з максімальнай карысцю для сябе».

Пасол таксама заклікаў «заўсёды памятаць, што адукацыя не скончваецца ў той самы момант, калі прагучаў званок. Яна будзе доўжыцца на працягу ўсяго Вашага жыцця як у межах школы, так і па за імі. І менавіта ад паспяховасці Вашай адукацыі залежаць Вашы далейшыя поспехі ў жыцці.

Таму жадаю Вам ніколі не баяцца складанасцяў і дрэннных адзнакаў, а саромецца толькі аднаго  — адсутнасьці імкнення да новых ведаў».

Па заканчэнню выступу Аляксандр Кароль у якасці падарункаў уручыў першакласнікам ранцы са школьнымі канцылярскімі наборамі.

Даведкава: Віленская беларуская гімназія была афіцыйна адкрыта 4 студзеня 1919 г. i стала адной з першых беларускіх сярэдніх школ у Літве.
Сёння гімназія ім. Ф.Скарыны г.Вільнюса – адзіная беларускамоўнае навучальная ўстанова за межамі Рэспублікі Беларусь, якая дае поўную сярэднюю адукацыю. Для выпускнікоў гімназіі існуюць ільготы пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. У гімназіі працуе больш за 30 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, вучыцца звыш за 200 вучняў з 1 па 12 класы. У гімназіі дзейнічае Музей беларускай літаратуры і мастацтва.



 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти