:

Адукацыя ў Беларусі

Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь развіваецца з улікам сусветных тэндэнцый, забяспечвае патрэбы інавацыйнай эканомікі і з'яўляецца асноўнай крыніцай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў.

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь атрыманне адукацыі забяспечвае 51 установа вышэйшай адукацыі, з якіх 42 — дзяржаўныя, 9 — прыватныя, а атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзіцца ў 215 дзяржаўных і 12 прыватных устаноў. Ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь забяспечваецца якасная падрыхтоўка спецыялістаў I-ай і II-ой ступенях вышэйшай адукацыі, ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі (аспірантура, дактарантура), праводзяцца навуковыя даследванні, вырабляюцца ўзоры інавацыйнай навукаёмістай прадукцыі.

Пасля афіцыйнага далучэння Беларусі да Балонскага працэсу ў траўні 2015 года пашырыўся спектр магчымасцяў атрымання адукацыі замежнымі грамадзянамі. Даступныя кошты на навучанне, чыстае навакольнае асяроддзе, насычанае культурнае жыццё, а таксама выгаднае геаграфічнае становішча ў Еўропе робяць навучанне ў Беларусі больш прывабным. У студэнтаў беларускіх устаноў адукацыі маецца выдатная магчымасць навучацца па шырокаму спектру спецыяльнасцяў, а таксама займацца навуковымі даследваннямі.

Падрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца па 15 профілях адукацыі, якія ўключаюць 384 спецыяльнасці. Структура спецыяльнасцяў пастаянна ўдасканальваецца: з'явіліся новыя спецыяльнасці, звязаныя з развіццём сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, атамнай энергіі, робататэхнікі, засваеннем космасу і інш.

Навучанне на розных спецыяльнасцях у беларускіх установах адукацыі ажыццяўляецца з выкарыстаннем сучасных методык і тэхналогій. Беларуская адукацыя высока цэніцца ў свеце, а выпускнікі працуюць у паспяховых міжнародных кампаніях, на прадпрыемствах і ў дзяржаўных арганізацыях, працягваюць займацца навукова-даследчай дзейнасцю.

Як паступіць ва ўстанову адукацыі Рэспублікі Беларусь?

♦ Выбіраем ўстанову і ўмовы навучання

Пералік адукацыйных паслуг устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Пералік адукацыйных паслуг устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Міжнародны цэнтр падрыхтоўкі ратавальнікаў (IRT centre).

♦ Атрымліваем запрашэнне.

Па заяве на імя кіраўніка навучальнай установы

♦ Афармляем вучэбную візу.

Атрымаўшы запрашэнне, замежны абітурыент афармляе вучэбную візу ў консульстве Рэспублікі Беларусь у сябе ў краіне або ў Нацыянальным аэрапорце Рэспублікі Беларусь (для прадстаўнікоў краін, дзе няма беларускага консульства).

♦ Падаем дакументы ва ўстанову адукацыі на навучанне.

Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстанаўлівае Міністэрства адукацыі. За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да супрацоўнікаў Вучэбнага цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Дакументы, якія прадстаўляюцца ў прыёмную камісію ўстановы вышэйшай адукацыі / ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі:

Заява на імя кіраўніка па вызначанай Міністэрствам адукацыі форме.

Пасведчанне (дакумент) аб адукацыі (копію — для абітурыентаў, якія паступаюць на навучанне ў дыстанцыйнай форме атрымання вышэйшай адукацыі) з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх адзнак (балаў) — пры ўмове прызнання ва ўстаноўленым парадку дадзеных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь.

Заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, выдадзенае тэрытарыяльнай арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (пасля праходжання абавязковага медыцынскага абследавання па кірунку ўстановы адукацыі), — для тых, хто паступае на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі.

Медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на навучанне (за выключэннем абітурыентаў, якія паступаюць на навучанне ў дыстанцыйнай форме атрымання вышэйшай адукацыі).

Арыгінал (копію) пасведчання аб нараджэнні.

6 фатаграфій памерам 3 х 4 см.

Пасведчанне аб заканчэнні факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчага аддзялення, падрыхтоўчых курсаў (пры заканчэнні факультэтаў давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленняў, падрыхтоўчых курсаў).

Непаўнагадовы абітурыент, які паступае ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, павінен падаваць дакументы ў суправаджэнні свайго законнага прадстаўніка або з прадстаўніком, які дзейнічае на падставе даверанасці, засведчанай натарыусам або ўпаўнаважанай службовай асобай, або ў суправаджэнні юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка, фізічнай асобы), які ажыццяўляе аплату кошту навучання (пры яго наяўнасці) і які нясе адказнасць па аплаце іншых расходаў.

Карысныя спасылкі:

«Цэнтр міжнародных сувязяў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

«Цэнтр міжнародных сувязяў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дзяржаўным аператарам сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у сферы міжнароднага супрацоўніцтва, адукацыйнага і дзелавога турызму. Цэнтр ажыццяўляе дзейнасць, накіраваную на пашырэнне і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі, культуры, навукі і адукацыйнага турызму. Асноўныя напрамкі работы: арганізацыя адукацыйных праграм прафесійнай мабільнасці і вучэбна-адукацыйных праграм, стажыровак, дзелавых тураў (бізнэс-тураў), семінараў, прыём замежных дэлегацый. У структуры Цэнтра дзейнічае інфармацыйна-кансультацыйны пункт для замежных грамадзян па пытаннях навучання і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дадатковыя паслугі: браніраванне гатэляў, транспартнае абслугоўванне, карпаратыўнае абслугоўванне, візавая падтрымка.

♦ Навучальны цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці