:

Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2020 г. устаноўлена, што ў мэтах зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на юрыдычныя асобы і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — зацікаўленыя асобы), у перыяд рэалізацыі мерапрыемстваў па прафілактыцы COVID-19:

♦ тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, выдадзеных зацікаўленым асобам, у тым ліку пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, прадаўжаецца на шэсць месяцаў, калі тэрмін дзеяння такіх даведак і іншых дакументаў мінуў (мінае) з 10 лістапада 2020 г. па 10 мая 2021г .;

♦ выдача даведак і іншых дакументаў па заявах зацікаўленых асобаў, пададзеных у дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi да ўступлення ў сілу гэтага Указа, ажыццяўляецца ў парадку, які дзейнічаў да ўступлення ў сілу гэтага Указа.

Пералік даведак і іншых дакументаў, названых у абзацы другім пункта 1 гэтага Указа, будзе вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дзеянне гэтага Указа не распаўсюджваецца на выпадкі, калі дзеянне даведак і іншых дакументаў, выдадзеных зацікаўленым асобам, спынена (даведкі і дакументы ануляваныя) дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі да ўступлення ў сілу гэтага Указа.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 10 лістапада 2020 г.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці