:

Палітычныя адносіны

20 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Літоўскай Рэспублікі прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 1991 г. Рэспубліка Беларусь прызнала незалежнасць Літоўскай Рэспублікі.

30 снежня 1992 г. Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай.

1993 г. Адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

1995 г. Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў Літоўскую Рэспубліку.

1995 г. Падпісанне Дагавора аб добрасуседстве і супрацоўніцтве  паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай і Дагавора аб беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы.

2003 г. Адкрыццё Генеральнага консульства Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна.

2009 г. Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў Літоўскую Рэспубліку.

2010 г. Візіт Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Д. Грыбаўскайтэ ў Рэспубліку Беларусь.

2015 г. Прызначэнне Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г. Клапедзе.

28 жніўня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Вылеры Бараноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Літвы Г. Науседзе.

Развіццё адносін з Літвой на прынцыпах добрасуседства, канструктыўнага дылога і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з’яўляецца адным з важных накірункаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Пазіцыя Літвы ў адносінах праекта будаўніцтва БелАЭС на працягу апошніх год выступала ў якасці стрымліваючага фактара ў развіцці беларуска-літоўскага палітычнага дыялога. Тым не менш, Беларусь і Літва як краіны-суседзі, валодаюць трывалым падмуркам для рэалізацыі сваіх стратэгічных інтарэсаў. Блізкасць рынкаў, інвестыцыйны патэнцыял, глыбокія культурныя, роднасныя і чалавечыя кантакты дзвюх краін, якія гістарычна склаліся, дазваляюць захоўваць пазітыўную дынаміку беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і транспартна-транзітнай сферах. Актыўна развіваецца двухбаковае ўзаемадзеянне ў сферы культуры і навукі, спорту, турызму, аховы дзяржаўнай мяжы, пашырэння сувязей паміж рэгіёнамі дзвюх краін.

У перыяд з 3 па 5 лютага 2020 г. адбыўся працоўны візіт Міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса ў Рэспубліку Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці