:

Iнвестыцыйнае супрацоўніцтва

Па выніках 2020 года Літва заняла сёмае месца ў ліку асноўных краін-інвестараў у эканоміку Беларусі: у краіну было прыцягнута 236,5 млн. дол. літоўскіх інвестыцый, з якix 225,3 млн. дол. — прамыя інвестыцыi.

Па стане на 1 студзеня 2021 г. у Беларусі дзейнічала 574 кампаніі з удзелам літоўскіх інвестыцый, уключаючы 274 кампаніі ў форме сумеснага прадпрыемства і 300 кампанiй у форме замежнага прадпрыемства. У сваю чаргу ў Літве з прыцягненнем беларускіх інвестыцый створана каля 250 прадпрыемстваў.

Дынаміка прыцягнення літоўскіх інвестыцый у Беларусь

млн. долараў

Перыяд

Валавыя інвестыцыі

Прамыя інвестыцыі

2016

253,4

185,8

2017

198,2

180,6

2018

196,6

166,3

2019

207,6

185,1

2020 236,5 225,3

У Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца шэраг буйных інвестыцыйных праектаў з удзелам літоўскага капіталу ў галінах дрэваапрацоўкі, рознічнага гандлю, вытворчасці медпрэпаратаў, энергетыкі, сельскай гаспадаркі, машынабудавання. Сярод буйных інвестараў – “Вакару Медэйнас Групе” (інвеставанне ў дрэваапрацоўку), кампанія “Модус Групп” (аднаўляльная энергетыка), “ВП групе”, “Сенукай”, “Кеска”, “Ома” (гандлёвыя цэнтры).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці