:

Аб удзеле дыпламатаў Пасольства у мерапрыемствах, прымеркаваных Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2021 г.

З нагоды 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з удзелам Пасольства Беларусі ў Літве ў цэлым шэрагу гарадоў Літвы. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, аташэ па пытаннях абароны і дыпламаты Пасольства наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Антакальніскіх могілках г.Вільнюсе і ўсклалі вянкі і кветкі да Мемарыяла загінуўшым воінам, магіле камандзіра беларускай партызанскай брыгады В.Манохина, месцаў пахавання Героя Савецкага саюза Л.Барадзіна і салдат, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні Літвы.

Супрацоўнікі Пасольства таксама прынялі ўдзел мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, у гарадах Каунас, Друскінінкай, Вісагінас, Шальчынінкай і Алітус.

Мы бясконца ўдзячныя нашым дзядам і бацькам за праяўленыя мужнасць, нязломныя волю і дух, магчымасць жыць пад мірным небам! Вечная памяць тым, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!

#ВОВ80 #Победа76 #ДеньПобеды


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці