:

Аб правядзенні Першага этнаграфічнага фестываля беларускага фальклору

10.11.2019 г.

9 лістапада 2019 года  ў Вільнi адбыўся Першы этнаграфічны фестываль беларускага фальклору.

Арганізатарамі падзеі выступілі Таварыства беларускай культуры, Культурны цэнтр імя Якуба Коласа, Аб'яднанне «Музей малой айчыны» з вёскі Студзіводы (Бельск, Польшча) і Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Беларусі.

У рамках Этнаграфічнага фестываля прагучаў канцэрт «Беларусь старажытныя», у якім прымалі ўдзел цудоўныя аўтэнтычныя фальклорныя калектывы з Беларусі — з вёсак Церабень Пінскага раёна, Дзятлавічы і Хатовічы Лунінецкага раёна, а таксама цуд беларускага Падляшша — ансамбль «Жэмерва» з Польшчы.

Да гасцей і ўдзельнікаў фестываля звярнуўся Пасол Беларусі ў Літве В.Бараноўскі, які адзначыў, што дата правядзення фестываля невыпадковая – на гэтым тыдні Беларусь святкавала Дзень нараджэння драматурга, вучонага, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, Народнага паэта Беларусі – Якуба Коласа, які жыў і працаваў амаль на працягу шасці гадоў на Палессi, менавіта з Піншчыны пачынаецца яго сусветна вядомы літаратурны шлях. Словы падзякі прагучалі і ў адрас кіраўніка Культурнага цэнтра імя Якуба Коласа, які ініцыяваў і арганізаваў гэты незвычайны фестываль.

На канцэрце было шмат прадстаўнікоў беларускай дыяспары з розных рэгіёнаў Літвы, польскай і рускай дыяспар, творчая інтэлігенцыя, якой цікава знаёмства з беларускай культурай i гiсторыяй.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці