:

Аб прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі

13.11.2019 г.

У рамках дзейнасці Пасольства Беларусі ў Літве па стварэнню ўмоў для экспарту турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з пашырэннем бязвізавай зоны на тэрыторыі Беларусі (10 лістапада ўступіў у сілу ўказ № 300 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян»), 13 лістапада 2019 года Пасольствам ініцыяваная прэзентацыя патэнцыялу беларускіх лячэбна-аздараўленчых устаноў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і медыцынскіх устаноў г.Гродна для літоўскіх тураператараў.

На сустрэчы прысутнічалі больш за 20 прадстаўнікоў турыстычных кампаній і аздараўленчых цэнтраў Літвы, кіраўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый.

Прадстаўнікі шасці беларускіх санаторыяў (Адкрытае Акцыянернае Таварыства «Санаторый «Азёрны», санаторый «Энергетык» РУП «Гроднаэнэрга», санаторый «Вясёлка» Адкрытага Акцыянернага Таварыства «Лакафарба» г.Ліда, санаторый «Парэчча», санаторый «Надзея» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» і ААТ «Санаторый «Ружанскі») правялі прэзентацыю ня толькі лячэбна-аздараўленчых устаноў, але і перспектыўнага турыстычнага кірунку пашыранай бязвізавай зоны «Брэст-Гродна».

Асаблівую цікавасць у літоўскага боку выклікалі прэзентацыі медыцынскіх устаноў г.Гродна. Жывая дыскусія датычылася пытанняў пераліку паслуг у галіне дыягностыкі і лячэння, а таксама магчымасці беларускіх медустаноў па развіцці доўгатэрміновага перспектыўнага супрацоўніцтва.

Па выніках сустрэчы адбылося падпісанне Дамовы аб супрацоўніцтве паміж беларускай грамадскай арганізацыяй „Крок” з ААТ «Санаторый «Ружанскі».
 


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці