:

Аб святкаванні Купалля беларусамі Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі

24.06.2020 г.

23-24 чэрвеня 2020 г. беларусы краін Балтыі па запрашэнню беларускай грамадскай арганізацыі “Крыніца” на чале з кіраўніком, Ганаровым консулам М.Логвінам пры дапамозе МЗС Беларусі святкавалі “Купалле”.

Да беларусаў Клайпеды прыехалі не толькі “суполкі” з Вільнюса, Вісагінаса, Друскінінкая і Шальчынінкая, але ўпершыню гэта свята стала мінжнародным – у ім прынялі ўдзел беларускія аб’яднанні з Ліепаі, Даўгаўпілсу, Тарту, Нарвы і Беластоку.
10 творчых калектываў зрабілі цудоўны канцэрт беларускай музыкі, вядомыя песні гучалі не толькі на роднай мове, але і на мове тых краін адкуль з’ехаліся беларусы.
Начная праграмма свята была вельмі насычаная і на любы густ – пошук папараць-кветкі, вогнішча і карагоды, гульні і забавы, вянкі на вадзе, спевы і танцы.
Прадстаўнікі пяці краін-суседак сімвалічна разам распалілі вогнішча.

Асобнай падзеяй мерапрымства стала ўзнагароджанне Паслом Беларусі ў Літве В.Бараноўскім маленькіх беларусаў, якія прынялі ўдзел у мастацкім конкурсу “Я малюю Беларусь”.


 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці