Аб адкрыцці Паслом Беларуси В.Бараноўскім выставы «Беларускія матывы»
12.06.2020 г.12 чэрвеня 2020 г. у Доме культуры г.Шальчынінкая пад эгідай Згуртавання грамадскіх беларускіх арганізацый Літвы і пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Літве адкрылася выстава “Беларускія матывы”. У выставе прынялі ўдзел “беларускія літоўцы” і “літоўскія беларусы”. Гэта мастакі з Літвы, якія маюць беларускае паходжанне, прадстаўнікі беларускай дыяспары, літоўскія мастакі, якія вандруючы па Беларусі, напісалі шмат цудоўных беларускіх пейзажаў.
На адкрыцці выставы прысутнічалі 15 мастакоў – удзельнікаў выставы, сярод якіх член Саюза мастакоў і Беларусі і Літвы Уладзімір Голуб, вядомы мастак і ў Беларусі і ў Літве Раманас Барысавас, кіраўніцтва г.Шальчынінкая, Ганаровы консул Беларусі ў Клайпедзе М.Логвін, прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Літве і неабыякавыя прыхільнікі беларускага мастацтва.
Адкрывая выставу, Пасол Беларусі ў сваёй прамове падзякаваў мастакам і шматгадоваму куратару В.Серёгіну за любоў да Беларусі, за захаванне традыцый, за пашырэнне колу мастакоў і прыхільнікаў, якія штогод робяць выставу з цыклу “Беларускія матывы” у розных гарадах Літвы.
Музычнае афармленне, падрыхтаванае ансамблем “Раніца” мясцовай беларускай суполкі “Беларускі культурны цэнтр” і прадстаўнікамі вільнюсскай суполкі “Вільня”, стала стала яркім упрыгожваннем адбыўшайся падзеі.
Ад імя Згуртавання кожны удзельнік выставы атрымаў Падзяку.