:

5 лістапада 2019 г. адбыўся рабочы візіт Пасла Беларусі ў Літве Валерыя Бараноўскага ў г.Клайпеду.

06.11.2019 г.

5 лістапада 2019 г. адбыўся рабочы візіт Пасла Беларусі ў Літве Валерыя Бараноўскага ў г.Клайпеду.

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага прадпрыемства «Дырэкцыя Клайпедскага марскога порта» бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю з перавалкаю беларускіх грузаў у Клайпедскім порце, перспектыўныя планы развіцця порта і павелічэння грузапатоку, у тым ліку з Беларусі.

Падчас перамоваў з кіраўніцтвам AO «Клайпедос Нафта» былі абмеркаваныя бягучыя ўмовы і перспектыўныя напрамкі нарошчвання аб'ёмаў беларускіх нафтапрадуктаў, якія перавальваюцца праз тэрмінал.

У рамках сустрэчы з кіраўніцтвам Клайпедскай стывідорнай кампаніі «Бега» абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі перавалкі прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай галін Рэспублікі Беларусь.

Па выніках перамоў бакі канстатавалі высокі ўзровень ўзаемадзеяння з прадпрыемствамі Беларусі, зацікаўленасць у захаванні і нарошчванні аб'ёмаў грузаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці