Аб тэлефоннай размове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Гітанасам Науседам
23.04.2020 г.
Сення па ініцыятыве літоўскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі Гітанасам Науседам.
Асноўная ўвага ў ходзе гутаркі нададзена развіццю эканамічных адносін, пытанням транзіту тавараў і грузаў з выкарыстаннем інфраструктуры Клайпедскага порту, дыверсіфікацыі паставак вуглевадароднай сыравіны, узаемадзеянню дзвюх краін у сферы ядзернай бяспекі, супрацьдзеянню распаўсюджванню COVID-19, а таксама праграме «Усходняе партнерства».