Віншаванне з днём ведаў
01.09.2020 г.Шаноўныя сябры,
Паважаныя настаўнікі і бацькі!
Сардэчна віншўю ўсіх вас з пачаткам новага навучальнага года ў гімназіі імя Францыска Скарыны – адзінай установы па-за межамі нашай краіны, дзе беларусы могуць атрымаць сярэднюю адукацыю на роднай мове.
Беларусы ва ўсе часы шанавалі мудрасць і адукацыю, дзякуючы якім стварылі непаўторную беларускую культуру. Упэўнены, што нязменнае імкненне сберагчы традыцыі і духоўнасць белараускага народа будзе і надалей надзейнай асновай сумесных намаганняў беларускага і літоўскага бакоў у выхаванні маладога пакалення беларусаў Літвы.
Шчыра дзякую калектыву гімназіі за штодзённую працу, па узмацненню аутарытэта беларускамоўнай гімназіі, ў якой вы заўсёды будзеце мець трывалую падтрымку Пасольства Рэспублікі Беларусі Літве.
Жадаю ўсім шчасця, выніковай працы, штодня ўдасканальваць свае веды і ніколі не спыняцца ў сваім развіцці!
Пасол Рэспублікі Беларусь ў Літоўскай Рэспубліцы
Валеры Бараноўскі