Аб уручэнні навагодніх падарункаў навучэнцам пачатковай школы Віленскай гімназіі імя Ф.Скарыны
11.12.2020 г.Напярэдадні калядных і навагодніх школьных канікул Пасольства Беларусі ў Літве перадала для вучняў пачатковай школы Віленскай гімназіі імя Ф.Скарыны навагоднія падарункі. Беларускія прысмакі кандытарскай фабрыкі «Спартак», выдатныя настольныя гульні серыі «Мова. Буслік» і «Наборы выцінанак» набыты дзякуючы спонсарскай дапамозе беларускай кампаніі MAPID CONSTRUCTION. Гульні «Мова. Буслік» для малодшых школьнікаў, якія знаёмяць дзяцей не толькі з беларускімі літарамі і словамі, але і з асаблівасцямі беларускай мовы і гаворкі, парадавалі не толькі дзяцей, але і іх выкладчыкаў.