:

Узаемны гандаль

Літва з'яўляецца адным з вядучых эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь, а таксама буйным транзітным калідорам для беларускага экспарту ў трэція краіны. Па выніках 2019 года Літва заняла 6-е месца па аб'ёме тавараабароту і 4-е месца — па аб'ёму экспарту сярод краін, з якімі Беларусь ажыццяўляе знешнегандлёвыя аперацыі.

Тавараабарот Республiкi Беларусь з Літоўскай Рэспублікай

у 2016 — 2020 гадах, млн. долараў ЗША

Перыяд

Тавараабарот

Экспарт

Iмпарт

Сальда

2016

1032,5

767,0

265,5

501,5

2017

1168,5

850,3

318,2

532,1

2018

1512,9

1156,2

356,7

799,5

2019

1444,6

1060,5

384,1

676,4

2020 1337,4 1037,5 339,9 697,6

Паводле дадзеных беларускай статыстыкі, у 2020 годзе ўзаемны тавараабарот Беларусі і Літвы склаў 1 377,4 млн. дол. ЗША, экспарт Беларусі ў Літву — 1037,5 млн. дол., iмпарт з Літвы — 339,9 млн. дол. Беларускі экспарт тавараў у Літву ажыццяўляўся па 652 таварных пазіцыях.

У 2020 годзе з Беларусі ў Літву экспартаваліся лесаматэрыялы, медзь і медныя сплавы, змешаныя мінеральныя ўгнаенні, паліўная драўніна,  нафтапрадукты, пруткі з нелегіраванай сталі, алей рапсавы, замарожаныя садавіны.

З Літвы імпартаваліся сырая нафта, адходы і лом чорных металаў, былая ва ўжыванні адзенне, вата, пульты, панэлі, сталы для электраапаратуры, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў.

Узаемны абарот у сферы гандлю паслугамі паміж Беларуссю і Літвой у 2020 г. склаўся на ўзроўні 765,5 млн. дол. Экспарт паслуг у Літву склаў 322,1 млн. дол., iмпарт з Літвы — 443,4 млн. дал.

Ключавымі ў сферы экспарту паслуг з'яўляліся транспартныя паслугі — у 2020 годзе Беларусь экспартавала на суму 249,9 млн. даляраў, кампутарныя паслугі — на суму 26,2 млн. дал., будаўнічыя паслугі — на суму 14,6 млн. дол. Аснову імпарту паслуг з Літвы ў Беларусь таксама складаюць транспартныя паслугі — 397,7 млн. дол.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці