:

Патрабаванні і парадак прыёму дакументаў

Патрабаванні да дакументаў:

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, які засведчаны натарыяльна.

Парадак прыёму дакументаў:

Дакументы, якiя прад’яўляюцца для прастаўлення апастылю на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, павiнны быць напiсаны яснай i выразнай мовай. Падчысткi, прыпiскi, закрэсленыя словы, неабумоўленыя выпраўлення ў тэксце афiцыяльнага дакумента не дапускаюцца. Подпiсы службовых асоб павiнны быць выразнымi, адбiткi афiцыйных пячатак павiнны добра чытацца.

Асобы, якiя звярнулiся за ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, якiя сведчаць iх асобу, пацвярджаюць праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на звароты па ажыццяўленню натарыяльных дзеянняў ад iмя i ў интарэсах iншых асоб.

Натарыяльныя дзеяння ажыццяўляюцца толькi пры асабiстай яўцы заяўнiка, а таксама пры наяўнасцi сведак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення такога дзеяння, у тым лiку дакументаў, якiя пацвярджаюць аплату консульскага збору.

Для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якiя не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць падчысткi, прыпiскi, закрэсленыя словы, неабумоўленыя выпраўлення; выкананыя з парушэннем правiл справаводства; якiя змяшчаюць сведкi, што знеслаўляюць гонар, годнасць i дзелавую рэпутацыю грамадзян, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб.

Для папярэдняга ўзгаднення тэксту натарыяльнага дакумента рэкамендуем пракансультавацца з консульскай службовай асобай замежнай установы па тэлефоне: +370 5 213 98 98.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці