:

Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай інспекцыяй па бяспецы атамнай энергетыкі Літоўскай Рэспублікі

25.05.2020 г.

25 мая 2020 г. кіраўніцтвам Дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы атамнай энергетыкі Літоўскай Рэспублікі падпісана Пагадненне паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай інспекцыяй па бяспецы атамнай энергетыкі Літоўскай Рэспублікі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і абмене інфармацыяй аб ядзерных устаноўках і ядзернай дзейнасці.


Беларускім бокам дадзенае Пагадненне было падпісана 8 мая гэтага года.
Палажэнні названага дакумента дазволяць бакам арганізаваць больш цеснае і эфектыўнае ўзаемадзеянне ў сферы забеспячэння ядзернай бяспекі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці