:

Гісторыя беларусаў Літвы

Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка — суседнія краіны, якія маюць даўнія гістарычныя і культурныя сувязі. На працягу стагоддзяў сучасны Вільнюс быў унікальным скрыжаваннем розных народаў і культур, дзе беларусы, разам з прадстаўнікамі іншых нацый, прымалі актыўны ўдзел у фарміраванні шматнацыянальнага асяроддзя горада са сваімі сваеасаблівымі традыцыямі і звычаямі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Літве пражывае каля 35 тысяч беларусаў, што складае 1,2% ад агульнай колькасці насельніцтва. У нацыянальным складзе беларусы займаюць трэцяе месца пасля польскага і рускага нацыянальных меншасцяў. Найбольшая колькасць нашых суайчыннікаў пражывае ў Віленскім, Клайпедскім, Утянском і Каўнаскім паветах.

Грамадзяне Літоўскай Рэспублікі, беларусы па паходжанні, на розных гістарычных этапах ўнеслі свой значны ўклад у развіццё літоўскай дзяржавы. Літве добра знаёмы імёны Францыска Скарыны, Ігната Дамейкі і Фердынанда Рушчыца, Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, Яўгена Васілеўскага і Лявона Мурашкі і многіх іншых.

Лявон Адамавіч Мурашка (1924-2009), Заслужаны артыст Літоўскай ССР, вядучы саліст Нацыянальнага Тэатра оперы і балета Літвы, і па сённяшні дзень з'яўляецца адным з самых аўтарытэтных грамадскіх дзеячоў беларусаў сучаснай Літвы. Ён стаў арганізатарам і першым кіраўніком Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы (ЗБГАЛ), якое зарэгістравана 15 студзеня 1997 года. У цяперашні час у ЗБГАЛ уваходзяць 17 рэгіянальных грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Вільні, Вісагінасе, Друскінінкаі, Каўнасе, Клайпедзе, Панявежысе, Шальчынінкаі, Швенчонісе. Беларусы Літвы карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у краіне: у ЗБГАЛ склаліся канструктыўныя добрыя адносіны з мясцовымі ўладамі і грамадскімі арганізацыямі іншых меншасцяў. Беларускія арганізацыі падтрымліваюць стабільныя рэгіянальныя сувязі з мясцовымі уладмі самакіравання Беларусі. Так, Беларускі культурны цэнтр «Крок» з Вісагінаса актыўна супрацоўнічае з Брэсцкім і Смаргонскім райвыканкамамі, Наваполацкім гарвыканкамам, Клайпедская арганізацыя «Крыніца» — з Лідскім райвыканкамам, таварыства беларускай культуры «Спадчына» (Друскінінкай) — з гарвыканкамамі г.Гродна і г.Стаўбцы. Арганізацыі беларускай дыяспары ў Літве штогод праводзяць традыцыйныя культурныя мерапрыемствы: «Свята беларускай песні», «Купалле». У Клайпедзе з нядаўняга часу арганізаваны звняткі беларускай мовы для дзяцей беларусаў. Пры рэгіянальных арганізацыях ЗБГАЛ мноства творчых калектываў: беларускі фальклорны ансамбль «Світанак» (Вісагінас), вакальны ансамбль «Сябрына» (Вільнюс), беларускі ансамбль песні «Купалінка» (Клайпеда), вакальны ансамбль «Раніца» (Шальчынінкай). У 2019 годзе на агульным З'ездзе беларусаў Літвы кіраўніком ЗБГАЛ абраны Логвін Мікалай Аляксеевіч. Логвін М.А. з'яўляецца таксама прадстаўніком грамадскіх беларускіх арганізацый Літвы ў Савеце прадстаўнікоў Дэпартамента нацыянальных меншасцяў пры Урадзе Літвы. Прадстаўнікі беларусаў у Літве з'яўляюцца членамі Каардынацыйнага савета пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Пад патранатам ЗБГАЛ дзейнічае адзіная за межамі Рэспублікі Беларусь навучальная ўстанова поўнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання — Віленская гімназія ім. Ф. Скарыны.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці